Бегаў певень па марозе, Грабянёк свой адмарозіў. Пасінелі вушы ў пеўня, Бо не мае шапкі, пэўна. Певунок, не будзь скупы – Шапку новую купі!