Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-маю-душу-ў-спакоі-пакінь

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Маю душу ў спакоі пакінь...

Маю душу ў спакоі пакінь,
дум крылатых не стаў на калені,
нат вачэй паднямонская сінь
пацямнела ў адчаі цярпенняў.

Не скрываю няспутаных дум,
узіраюся смела і проста,
сваёй сцежкай наперад іду —
Юдаў твар для мяне не сяброўства.

Мо замала вам грошай далі?
Што ж, прадаць вам другіх давядзецца.
Прыйдзе час, і на нашай зямлі
на пакутнай не будзе вам месца.


1942

Падобныя старонкі

  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі
  • ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-маю-душу-ў-спакоі-пакінь.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki