Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-зайка

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Зайка

Між кустамі
Між густымі
Скок ды скок,
Бегаў зайка, прытаміўся,
А за дрэвам прытаіўся
Люты воўк.

Зайка скокнуў без аглядкі,
Воўк хацеў хапіць за пяткі
Ды за бок.

У адчыненыя дзверы
Да бабулі зайка шэры
Хутка скок.

Бабка заіньку пусціла,
Прытуліла, накарміла.
А дзядуля злога воўка
Напалохаў дубальтоўкай.

А ты, заінька, глядзі –
У лес без мамы не хадзі.

Падобныя старонкі

  • яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом
  • юрась-свірка/юрась-свірка-зайцава-капустай
  • аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-вось-дык-суседзі
  • алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-казка-пра-смелага-вожыка
  • ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-петрусёў-гадаванец
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зайка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki