Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-дамоў

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Дамоў

Дамоў – на масточак калінавы
рванеш – гатовы ізноў
падняцца, бадай, па-буслінаму
клякочучы песні з палёў.

Дамоў – гэта сэрцам да сэрца.
Дабрыдзень, мая маладосць!
Душой акрыяць, адагрэцца
і словам сагрэць кагось.

Тут хлеба акраец, як мёд.
Падушка, як пух лебядзіны.
Бацькі.
I магілы.
I род.
Зямлі сваёй подых глыбінны.

Падобныя старонкі

  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом
  • ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-дамоў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki