творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-год-і-яго-род
Гэта старая версія дакумента!
Ларыса Геніюш — Год і яго род
Год стары дзяцей склікае,
Ён да ўсіх пытанні мае.
Сеў паважна ў крэсла:
– Што, вясна, прынесла?
– Я прынесла травы, кветкі,
Птушак у неба, рыбу ў сеткі.
– А я, лета, нясу хлеба,
Маю ягад, колькі трэба,
Ўсе зграбаю сенажаці.
Не сяджу ніколі ў хаце.
Людзям – збожжа, дрэву – плод,
Птушкам – гнёзды, пчолам – мёд.
– Я, татуля, твая восень,
Змалаціла ўсё калоссе.
Ў садзе яблыкі паспелі,
Птушкі ў вырай паляцелі.
Я арэхаў назбірала,
Бульбу ў полі пакапала.
– Я, зіма, работу маю:
Дол абрусам засцілаю,
Я дні-ночы на хаду
Пражу белую праду.
Едзе сын, Новы год –
Вось і ўвесь дзядулеў род.
Падобныя старонкі
- ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-год-і-яго-род.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1