творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-верш
Гэта старая версія дакумента!
Ларыса Геніюш — Верш
Народ паважаеш, адкрыта жывеш –
прыходзіць натхненне ад шчодрага сэрца.
З маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш,
як з пустога вядзерца вада не нальецца.
Шмат чаго трэба ў душу увабраць.
Там змесціцца больш, як у нашых далонях.
Зачэрпнуць з крыніцы святла і дабра –
хай наша мінуласць праз вершы гамоніць.
Пісаць пра мінуласць – не крочыць назад.
Пісаць пра сучаснасць – не рвацца наперад.
Трэба ў паэму жыццё нанізаць –
зважыць былое, у заўтра паверыць.
Тварыць – гэта значыць кахаць і цярпець.
З праўдаю лёс свой злучыць назаўсёды.
Не ўчора пачатак, не заўтра канец
надзеям і думкам старога народу!
Падобныя старонкі
- каламыйкавы-верш
- александрыйскі-верш
- цвёрдыя-формы-верша
- акцэнтны-чыста-танічны-верш
- акцэнтна-складовы-верш
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-верш.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1