Ларыса Геніюш — Белавежаю крочаць зубры...

Белавежаю крочаць зубры,
Пушчы слаўнае валадары.
І гарбы ў іх крутыя, і рогі.
Саступаюць усе ім з дарогі:
І мядзведзі, і злыя ваўкі
Зразу кідаюцца ў бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца.
Скача, скача ля светлай крыніцы.

Падобныя старонкі