Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-аблокі

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Аблокі

Абуджаецца родны край,
гладзяць косы вятры пералётныя.
Бохан хлеба, нібы каравай,
у ручнік матуля загортвае.

А птушыная скрозь мітусня!
Завушніцы на голлі бярозаў.
Урываецца ў смех вясна
з белых дрэў, зарунелых барознаў.

Так лагодна ў вільготных палёх
вецер гладзіць русыя косы.
Гнуцца травы пад пальцамі ног,
шчэ з вясны бялюсенькіх, босых.

Аблачыны-гускі плывуць,
ўзвейна-лёгкія, з белага пуху.
Так шчымліва узняць галаву –
адгалоскі далёкія слухаць.

Падобныя старонкі

  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-крывёй-напоўніліся-поймы-р
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца
  • ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki