Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кузьма-чорны:кузьма-чорны-хвоі-гавораць

Кузьма Чорны — Хвоі гавораць

У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі. Перажыванні Язэпа выяўляюцца праз яго ўчынкі, рэдкія словы, яго ўнутраны стан не паказваецца. У вёсцы памірае таксама жанчына. «І тут выйшла незвычайнае ў гэту хвіліну з дзядзькам Язэпам. Ён затрос барадою ад смеху… – Тамашыха памерла. Павячэрала, кажа, як мае быць. А назаўтра з пасцелі не ўстала… Нястраўнасць! Як ты думаеш, сынку, колькі пудоў яна важыла?». Рэакцыя Мікалая на нечаканыя паводзіны дзядзькі: «Што гэта ў яго? Няўжо гэта толькі затым, што Міхал сын яму, а Тамашыха чужая і любіла паласкаць косці другіх?».

Але і ў героя-апавядальніка смерць жанчыны не выклікае паважлівых адносін, бо смерць – своеасаблівы працяг жыцця, падсумаванне яго: «Я падумаў аб гэтай тоўстай, грузнай, як хмара, жанчыне. Куды ні ідзе – усё жуе нешта, каго ні стрэне – правядзе зіркам мізэрнага абгавору…»

Падобныя старонкі

творы/кузьма-чорны/кузьма-чорны-хвоі-гавораць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki