творы:кастусь-жук:кастусь-жук-ён-не-госць-у-беларусі
Кастусь Жук — Ён не госць у Беларусі
Даўгалыгі, даўганосы,
Ён заўсёды ходзіць босы
Па балоце, па лужку,
Па расяным муражку.
Фрак надзеўшы чорна-белы,
На вужак глядзіць ён смела
І не толькі мае спрыт,
Але й добры апетыт!
А яшчэ – зусім не слаба –
Ловіць яшчарак і жабаў:
Іх ён дзеткам даўганосым
У мяху вялізным носіць.
Ён не госць у Беларусі,
А завецца птушка – бусел!
Падобныя старонкі
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-ён-не-госць-у-беларусі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin