Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кастусь-жук:кастусь-жук-францішку-скарыне

Кастусь Жук — Францішку Скарыне

Далёкіх часоў успаміны,
Твой воблік світае ў прасторы…
– Дзень добры, Францішак Скарына,
Памкненням светлым дзень добры!

Ты сэрцам прачулым і вешчым
Клікаў народ на сустрэчу
Са словам яго, чалавечым,
Якому суджана вечнасць.

Вайну абвясціўшы цемры,
Невуцтву

ў краі родным, –

Да ведаў ішоў ты цераз
Замежных дзяржаў вароты.

Хіліла да кнігі – прага,
Перад народам павіннасць.
З табой віталася – Прага,
Чырванабровая Вільня.

Гляджу

праз гады нябыту

Туды, дзе ты ўзважваў пралікі,
Карпеў, бакалаўр знакаміты,
Тварыў, доктар вялікі, –

Стаіш

ля раскрыленай кнігі,

Свае запаволіўшы рухі…
. . . . . . . . . . .
Сплываюць гады, як крыгі,
Нашчадак быліннай Нямігі, –
Чытаю твае першадрукі.

Крыніца: Жук К. Зямная ноша: Вершы і паэма. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 118 с.

Падобныя старонкі

творы/кастусь-жук/кастусь-жук-францішку-скарыне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki