творы:кастусь-жук:кастусь-жук-май
Кастусь Жук — Май
Каля школы –
гам вясёлы,
май
усіх збірае ў кола:
ён пазваў
на перапынак
з класаў
хлопчыкаў, дзяўчынак,
промнямі
іх атуліў,
смехам звонкім
надзяліў
і вітае
несупынна
светлым
пошчакам птушыным…
Радуецца Мая
маю,
што сяброў
багата мае.
Падобныя старонкі
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-май.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin