творы:кастусь-жук:кастусь-жук-лета-выспела-якое
Гэта старая версія дакумента!
Кастусь Жук — Лета выспела якое!
Лета выспела якое!
Ягаднае і грыбное!
Колькі казак
знойдзеш ты
там,
дзе бор сцяной густы!
Колькі цудаў
(прыгадай!)
знойдзеш там,
дзе луг, дзе гай!
Зёлкаў, смолкаў
пах густы
назаўжды запомніш ты.
А зязюлі
звонкі голас?!
А салоўкі
свіст вясёлы?!
А марзянка дзятла ?! Эх!
Што й казаць –
багата ўцех.
Падобныя старонкі
- летам-у-бары
- шчаслівая-ўсмешка-лета
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-лета-выспела-якое.1755963760.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin