творы:кастусь-жук:кастусь-жук-карта-роднай-беларусі
Кастусь Жук — Карта роднай Беларусі
Разглядаем
Мы з Марусяй
Карту
Роднай Беларусі.
Колькі сёл тут,
Гарадоў!
Колькі рэчак
І лясоў!
Вадаёмаў жа,
Азёраў
Быццам тых
На небе зорак.
Што й казаць:
Багаты край
І прыгожы –
Чым не рай?
Падобныя старонкі
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-карта-роднай-беларусі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin