творы:кастусь-жук:кастусь-жук-зямля-бацькоў
Гэта старая версія дакумента!
Кастусь Жук — Зямля бацькоў...
Зямля бацькоў!
О дай яшчэ мне раз
Прыпасці да цябе,
абняць аберуч,
Каб аніколі ў сэрцы не пагас –
Агонь любові,
радасці
і веры.
Каб кожным нервам быў прывязан я
Да тых мясцін,
дзе ты мяне ўзрасціла:
Да бальшака,
рачулкі,
ручая,
Да юнае бярозкі легкакрылай.
Каб зноў і зноў
наведваўся здалёк
У звонкі бор, у гай нессірацелы,
Дзе пырхае у травах
матылёк –
Дзяцінства матылёк празрыста-белы.
Падобныя старонкі
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- ганарымся-бацькаўшчынай
- скарбы-нашай-радзімы
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-зямля-бацькоў.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1