Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кастусь-жук:кастусь-жук-зямля-бацькоў

Кастусь Жук — Зямля бацькоў...

Зямля бацькоў!

О дай яшчэ мне раз

Прыпасці да цябе,

абняць аберуч,

Каб аніколі ў сэрцы не пагас –
Агонь любові,

радасці

і веры.


Каб кожным нервам быў прывязан я
Да тых мясцін,

дзе ты мяне ўзрасціла:

Да бальшака,

рачулкі,

ручая,

Да юнае бярозкі легкакрылай.

Каб зноў і зноў

наведваўся здалёк

У звонкі бор, у гай нессірацелы,
Дзе пырхае у травах

матылёк –

Дзяцінства матылёк празрыста-белы.

Падобныя старонкі

творы/кастусь-жук/кастусь-жук-зямля-бацькоў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki