творы:кастусь-жук:кастусь-жук-беларуская-зіма
Гэта старая версія дакумента!
Кастусь Жук — Беларуская зіма
Беларуская зіма –
Гэта цуд, паверце.
Прыгажэй нідзе няма
Аж на цэлым свеце.
Дрэвы – ў снежным серабры.
Хаты – ў шапках белых.
Лес – кашлаты і стары –
Быццам амярцвелы.
А як пройдуцца вятры
Па зямных прасторах –
Ты убачыш на двары
Мірыяды зорак.
Вока будуць чараваць
Светлячкі-сняжынкі.
Будуць лыжнікаў склікаць
Горкі і сцяжынкі.
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз
- цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
- кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
- зімой-у-лесе
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1