творы:кастусь-жук:кастусь-жук-бегемот-без-ботаў
Кастусь Жук — Бегемот без ботаў
Бегемот – шырокі рот –
Трапіў у балота.
І падумаў бегемот:
«Вось бы зараз боты!
Не мясіў тады б я гразь
Босымі нагамі,
Па куп’і скакаў, бы князь,
Прыткімі скачкамі».
Зажурыўся бегемот
З думаю пра боты.
І пакрочыў бегемот
Прэч хутчэй з балота.
Падобныя старонкі
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-бегемот-без-ботаў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin