творы:карусь-каганец:карусь-каганец-наш-сымбаль
Гэта старая версія дакумента!
Карусь Каганец — Наш сымбаль
Адважна, брацця, наперад ідзеце
Цвёрдай і правай ступою!
Кожнаму смела у вочы глядзеце,
Праўду нясеце з сабою!
За родну краіну, звычай і мову,
За гонар груддзю ставайце!
Да будзьце верныя сваему слову,
З праўдай заўсюды трывайце!
Тады вы усякую зможаце сілу,
Ворагам прыйдзе скаранне!
Правым дасць бог наградачку мілу,
Шчасце і радасць настане!
Падобныя старонкі
- карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі
- карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі
- карусь-каганец/карусь-каганец-парада
- карусь-каганец/карусь-каганец-старажовы-курган
- карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк
творы/карусь-каганец/карусь-каганец-наш-сымбаль.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1