Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:карусь-каганец:карусь-каганец-наш-сымбаль

Карусь Каганец — Наш сымбаль

Адважна, брацця, наперад ідзеце
Цвёрдай і правай ступою!
Кожнаму смела у вочы глядзеце,
Праўду нясеце з сабою!
За родну краіну, звычай і мову,
За гонар груддзю ставайце!
Да будзьце верныя сваему слову,
З праўдай заўсюды трывайце!
Тады вы усякую зможаце сілу,
Ворагам прыйдзе скаранне!
Правым дасць бог наградачку мілу,
Шчасце і радасць настане!

Падобныя старонкі

творы/карусь-каганец/карусь-каганец-наш-сымбаль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki