Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:карусь-каганец:карусь-каганец-кабзар

Гэта старая версія дакумента!


Карусь Каганец — Кабзар

Ой, вецер шуміць, ой, вецер гудзе,
А цераз поле чалавек ідзе,

Ой, полем ідзе,
I штось ён нясе.

I хлопец яго за руку вядзе.

Ой, праз поле хлопец старца вядзе.
Які гэта старац з хлопцам ідзе?

То кабзар ідзе
I кобзу нясе,

А хлопец за руку к вёсцы вядзе.

У вёску прыйшоў, на прызбе ён сеў
I ціха людзям спяванку запеў,

У круг людзі стаяць,
На старца глядзяць,

Бо да душы бедным людзям запеў.

Галавою добрым людзям кіўне.
Грудку старую шырока надзьме.

У струны ўтне,
Слова дабярэ

I песню старую свету пяе.


1910 г.


Крыніца: Каганец К. Творы / [Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча]. – Мн.: Маст. літ., 1979. – 264 с.

Падобныя старонкі

  • карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк
  • карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі
  • карусь-каганец/карусь-каганец-парада
  • карусь-каганец/карусь-каганец-старажовы-курган
  • карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі
творы/карусь-каганец/карусь-каганец-кабзар.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki