Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-цішыня

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Цішыня

Я іду ў пуховых тапках,
На каціных мяккіх лапках.

Заглядаю пад павеці,
Лашчу коласу вусы.
Я ў сукеначцы з паветра,
Я ў касыначцы з расы.
Ціха, гром,
Гурчаць не трэба!
Ціха, мушка, не звіні!
Дай паслухаць, як у дрэва
Прарастаюць карані,

Як вадзіца дрэмле ў кране,
Як гусцее ў сотах мёд,
Як гарбуз вяроўку цягне
У бульбоўнік цераз плот.

Ціха сонца дагарае
I хаваецца за гаем.
Не глядзіце ўдалеч сумна.
Я тут блізка, за сцяной.
Я іду,
Я сон нясу вам.
Я завуся цішынёй.

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-цішыня.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki