Казімір Камейша — Сонечны зайчык

Цэлы дзень ад ранку,
Проста немагчыма,
Сонечнага зайчыка
Я лаўлю вачыма.

Ён на сценку скочыць,
Па сцяне прамчыцца,
На веласіпедзе
Пералічыць спіцы.

З шыбіны – на раму,
З шафы – на падлогу.
Скуль жа ўзяўся зайчык
Гэты хутканогі?

Ды ўсё тут проста.
І чаго дзівіцца?
Гэта ж у люстэрачка
Сонейка глядзіцца.

Падобныя старонкі