творы:казімір-камейша:казімір-камейша-сакавік
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Сакавік
Сну зімовага даволі!
Свята ў сонца, паглядзі!
Моцна спалі лес і поле –
Сакавік іх разбудзіў.
А пасля падаўся полем
Да раскутае ракі,
Начапіў лазе на голле
Залатыя каташкі.
Капяжовы перазовы
Чуеш зблізку і здалёк.
Днём у следзе палазовым
Заіскрыўся ручаёк.
Распагоджаны аблокі,
Улагоджаная шыр.
Сакавік кляновым сокам
Заскакаў у гладышы.
Веснавых прыкмет багата.
Сакавік здзіўлёны сам.
А яшчэ прынёс ён свята,
Дарагое свята мам.
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра
- васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1