творы:казімір-камейша:казімір-камейша-першы-снег
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Першы снег
Пасыпаў мяккі снег,
I раніцай сама
Паклікала мяне
На вуліцу зіма.
Перш чым пайсці ў зіму,
Што я з сабой вазьму?
Найперш дастану з шафы
Я паліто і шалік.
А каб не прастудзіцца,
Надзену рукавіцы,
Махнатую вушанку
I… не забуду санкі.
Перш чым пайсці ў зіму,
Я восень абдыму
I ліст пашлю вясне:
«Прыходзь, як адпачнеш!»
Падобныя старонкі
- першы-снег-3700
- якуб-колас/якуб-колас-першы-снег
- першы-снег
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- максім-лужанін/максім-лужанін-снег
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1