творы:казімір-камейша:казімір-камейша-парасон
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Парасон
Калі ў сонейка сон
I дажджу не спіцца,
Я бяру парасон –
Дождж мяне баіцца.
Парасон, парасон,
Парасонейка,
Ад дажджу мяне хавай,
Не ад сонейка.
Разумее парасон,
Парасон стараецца:
Мяне хавае ад дажджу,
Ад сонца –
Сам хаваецца.
Падобныя старонкі
- тураў-3838
- званы-хатыні
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-парасон.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin