Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-нёману

Казімір Камейша — Нёману

Чаўны твае адчальваюць у памяць.
Стаміліся старыя рыбаловы.
Мне бачна, як кастры яны распальваюць,
Даносіць вецер да мяне іх словы.
Нібы твае віры, ўспаміны тузаюць,
І чую я трывожна, як віну,
Ля самага праліва Лаперуза
Тваю усхваляваную вясну.
Знішчаецца рашуча ўлада льдоў,
У пальцах плыні льдзіны, нібы цацкі.
Дзе чалавек, гавораць, там і дом.
Ды ёсць адзін, які належыць цалкам.
Не тую б хвалю ў вусны цалаваў,
Што сёння я задумліва цалую.
І кружыцца, як кола, галава,
І я у думках да цябе вяслую.
А заўтра пошту зноўку прынясуць,
І весткі ад цябе калі не будзе,
Я зноў на бераг свой адпраўлю сум,
І хай яго заўважаць людзі.
Нялёгка без тваёй мне глыбіні.
Штоноч твая мне сніцца хуткаплыннасць,
Бо душы ў нас з табой адны,
Адны у іх невады і льдзіны.

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-нёману.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki