творы:казімір-камейша:казімір-камейша-не-спяшайся-лета
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Не спяшайся, лета!
Чуеш, лета, не ўцякай,
не круці так шпарка колы.
Я не ўсіх сяброў спаткаў,
ранец не сабраў у школу.
У рацэ сваёй як след
я яшчэ не накупаўся.
Хуткі мой веласіпед
яшчэ толькі разагнаўся.
Не сабраў усіх грыбоў
у бары, дзе іх хаваеш.
Толькі стрэліся з табой,
ты ж адразу і ўцякаеш…
Чуеш, лета, пачакай,
чуеш, лета, не ўцякай!
Падобныя старонкі
- летам-у-бары
- шчаслівая-ўсмешка-лета
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак
- якуб-колас/якуб-колас-лета
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-не-спяшайся-лета.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1