Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-куды-заехаў-вусень

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Куды заехаў вусень

Ехаў вусень –
Не, не ў сне! –
На капусным качане.
Позні час
Ці ранні час –
Цяжка коціцца качан.
Стогнуць і скрыпяць лісты.
Брыдка ад такой язды.
На гародняй той вярсце
Шустры хтось пратупацеў.
Штосьці чмыхаў:
Чмых ды чмых.
Быў качан з найхуткіх тых.
– Нейкі шэры ён, аднак,
Бачна, што качан не наш.
Я ж не еду, а цягнуся.
Перасяду, – кажа вусень.
Як на новы сеў качан,
Пацямнела у вачах.
Па бульбоўніку за грады
Той качан памчаўся раптам.
Не лісце на ім – калючкі.
Ездаку пякло пякуча.
І калючы той качан
Проста ў лес яго імчаў.
Быў яздок і сам не рад:
«Трэба быць далей ад град».

Падобныя старонкі

  • казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень
  • званы-хатыні
  • тураў-3838
  • казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары
  • казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-куды-заехаў-вусень.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki