Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-колькі-ў-вожыка-калючак

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Колькі ў вожыка калючак

Ці настаўнік ты, ці вучань,
Мне не зможаш памагчы:
Колькі ў вожыка калючак,
Калі ласка, палічы.

Не палічыш ты ніколі,
Рукі да крыві паколеш.
Колькі ў вожыка калючак,
Будзеш столькі мець балючак.

Аж да слёз прагледзіш вочы
I лічыць ты не захочаш.
Колькі ж іх,
Ну, колькі будзе,
Падкажы хутчэй, бабуля.
– Можа, сто,
А можа, болей,
Не палічыш іх ніколі.
Колькі ў вожыка калючак,
Можа, скажаш ты, унучак?

I кажу я:
– Што гадаць,
Трэба ў вожыка спытаць.

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-колькі-ў-вожыка-калючак.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki