Казімір Камейша — Задача

Зноў Алёшка просіць, плача:
«Не магу рашыць задачу!»
Што ж, дапамаглі Алёшку –
Тата трошкі, мама трошкі,
Ды і брат з сястрою трошкі.
Задаволены, вясёлы
Зноў пабег Алёшка ў школу.
І хваліўся ўсім сябрам,
Што рашыў задачу сам.

Падобныя старонкі