творы:казімір-камейша:казімір-камейша-гліняны-пеўнік
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Гліняны пеўнік
Глінянага пеўніка
Мне падарылі.
Гліняныя ў пеўніка
Ножкі і крылы.
Хвост пер’ем гарыць,
І грабеньчык іскрыцца,
І свецяцца вочы,
Нібыта суніцы.
Ён самы прыгожы
З глінянай сямейкі.
Ну, пеўнік як пеўнік,
Ды дзіўны ён нейкі.
Пяюць галасістыя
Пеўні ў дварышчы.
А мой не спявае.
А мой толькі свішча.
Падобныя старонкі
- алесь-бадак/алесь-бадак-белы-пеўнік
- рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-пеўнік-весялун
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік
- казімір-камейша/казімір-камейша-адкуль-прыйшоў-гліняны-п
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-задача
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-гліняны-пеўнік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1