Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-верабей

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Верабей

Трашчыць мароз,

страляе,

Закоўвае зямлю.
I холадна і зябка
У полі вераб’ю.
Ля шляху мітусіцца,
I скача,

і дрыжыць.

Вышуквае цяпельца
У следзе у чужым.

А след даўно настылы,
Ужо замецен след.
Ён скача,

мітусіцца

I мерзне неўпрыкмет.
Пакуль скакаў,

у полі

Пацерушыў сняжок.
Нарэшце ён схаваўся
Стажку пад кажушок.

Падобныя старонкі

  • казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень
  • тураў-3838
  • званы-хатыні
  • казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
  • казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-верабей.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki