Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:зоська-верас:зоська-верас-сонейка-грэе

Гэта старая версія дакумента!


Зоська Верас — Сонейка грэе

Сонейка ты, залатое!
Колькі цёмных, сумных дзён
Мы чакалі, дарагое,
У нашых хатках ля акон
Тваіх ясных цёплых косак,
Твае ласкі і пяшчот,
Што збудзілі б жыццё вёсак,
Поле, траўку, лес, чарот…
Разбудзілі б птушак хоры,
Жаб зялёных грамаду;
Растапілі б снегу горы,
Адагрэлі б і ваду…
І прыйшоў вось час жаданы:
Рады мы вясну сустрэць,
Просім сонца край каханы
Абудзіць і абагрэць.

Падобныя старонкі

  • зоська-верас
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-ах-ты-сонца-сонейка
  • клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-чэрвень-і-сонейка
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-колькі-ў-сонейка-сяброў
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-сонейка-ўзышло
творы/зоська-верас/зоська-верас-сонейка-грэе.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki