Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-юлька-і-люцік

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Юлька і Люцік

Пайшла Юлька на лужок,
Бачыць – коціцца клубок.
Коціцца дарожкаю
І трапеча ножкамі.
Вой, клубок пішчыць, пішчыць,
Вочкамі блішчыць, блішчыць –
Цюцік малы коціцца,
Мабыць, гамаць хочацца.
Юлька цюціка ўзяла
І дахаты прынясла.
Стаў ён вельмі жвавенькі,
Бравенькі, рухавенькі.
Бо паіла малачком,
Выцірала фартушком.
Як жа зваць ёй цюціка?
І назвала Люцікам.
Грэйся, грэйся, цюцік мой,
Грэйся, грэйся, Люцік мой.
Вось табе падушачка,
Ляж ты, мая птушачка.

Падобныя старонкі

  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці
  • змітрок-бядуля
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-юлька-і-люцік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki