Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-сняжынкі

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Сняжынкі

Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.

Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.

Насіліся, кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.

Над ёлкамі, над хвойкамі
Спявалі спевы-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі,
Будуем тут у гаі.

Маленькія, міленькія
Дзіцяткі-птушаняткі,
Ляціце вы, скачыце вы
У светленькія хаткі!

Вушастыя, пушыстыя,
З драцінкамі-вусамі
Вы, зайчыкі-малойчыкі,
У хаткі к нам таксама!»

Сняжыначкі-пушыначкі
Спявалі песні-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі
Будуем тут у гаі».

Падобныя старонкі

творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-сняжынкі.1755963732.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki