Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-мой-скарб

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Мой скарб

Мой скарб мацней жыцця і смерці,
Бяссмертны ён у смертным сэрцы.

Мой скарб блішчыць – мой скарб багаты,
Даступны ўсім – ён не закляты.

Мой скарб – ад зор, мой скарб – ад неба,
Мой скарб – ад гор, мой скарб – ад глебы.

У глыбі вод, у шэптах бору,
У шоўку траў, у птушках хоры.

У серабры вільготных росаў,
У харастве дзявочых косаў,

У марах-снах, у тайных муках,
У гусляроў на струнных гуках.

Падобныя старонкі

  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці
  • змітрок-бядуля
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-мой-скарб.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki