творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-думкі-апоўначы-кветкі-рас
Гэта старая версія дакумента!
Змітрок Бядуля — Думкі апоўначы – кветкі расістыя...
Думкі апоўначы – кветкі расістыя –
Сэрца смяротнага спевы вячыстыя,
Птушкамі ціхімі ймчаліся ў выраі,
Ў неба халоднае біліся крыллямі.
Пчолкі маўклівыя – зоранькі пільныя
Іх сустракалі там цішай магільнаю.
Месяц палохаў іх сном-таямніцаю,
Путаў іх, блутаў іх срэбнай расіцаю.
Хмаркі кудзельныя, лёгкія, зграбныя
Цьмой-павуцінаю клікалі-вабілі.
Далі трывожылі сінімі дахамі,
Хвойнымі процьмамі, шызымі страхамі.
Думкі апоўначы – ягадкі спелыя –
З неба вярнуліся асірацелыя.
Думкі, да месяца не ўзнімайцеся.
Лепш вы зямеліцы блізкай трымайцеся.
Падобныя старонкі
- змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну
- змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці
- змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты
- змітрок-бядуля
- змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-думкі-апоўначы-кветкі-рас.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1