Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-думкі-апоўначы-кветкі-рас

Змітрок Бядуля — Думкі апоўначы – кветкі расістыя...

Думкі апоўначы – кветкі расістыя –
Сэрца смяротнага спевы вячыстыя,

Птушкамі ціхімі ймчаліся ў выраі,
Ў неба халоднае біліся крыллямі.

Пчолкі маўклівыя – зоранькі пільныя
Іх сустракалі там цішай магільнаю.

Месяц палохаў іх сном-таямніцаю,
Путаў іх, блутаў іх срэбнай расіцаю.

Хмаркі кудзельныя, лёгкія, зграбныя
Цьмой-павуцінаю клікалі-вабілі.

Далі трывожылі сінімі дахамі,
Хвойнымі процьмамі, шызымі страхамі.

Думкі апоўначы – ягадкі спелыя –
З неба вярнуліся асірацелыя.

Думкі, да месяца не ўзнімайцеся.
Лепш вы зямеліцы блізкай трымайцеся.

Падобныя старонкі

творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-думкі-апоўначы-кветкі-рас.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki