творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-гаспадарка
Гэта старая версія дакумента!
Змітрок Бядуля — Гаспадарка
У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладікі,
Маслам залівае,
На тапчане мышанятка
Есці памагае.
А сабачка ўе вяроўкі –
Пугу для хлапчыны
Дзяцел-бондар на начоўкі
Длубае асіну.
Казёл лапці папраўляе,
Скуратом мацуе,
На акенцы павучочак
Кросенкі рыхтуе.
Падобныя старонкі
- помнікі-жывёлам
- на-паляне
- выдрын-гасцінец
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-гаспадарка.1755963731.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin