Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-гаспадарка

Змітрок Бядуля — Гаспадарка

У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладікі,
Маслам залівае,
На тапчане мышанятка
Есці памагае.

А сабачка ўе вяроўкі –
Пугу для хлапчыны
Дзяцел-бондар на начоўкі
Длубае асіну.

Казёл лапці папраўляе,
Скуратом мацуе,
На акенцы павучочак
Кросенкі рыхтуе.

Падобныя старонкі

творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-гаспадарка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki