творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-сакавік
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Сакавік
Абуджаюцца зямныя сокі,
Бродзяць хмелем п’яным, маладым.
На палях з праталін чарнавокіх
Ўецца туманоў бялявы дым.
Набіраюць сілу-моц рачулкі,
Каб пабегчы хутка як адна.
На палеткі, бальшакі, ў завулкі
Маладая сочыцца вясна…
Забывае дома рукавіцы
Муляр, на будоўлю ідучы…
Хутка загарацца бліскавіцы
I дажджы зашэпчуць уначы.
Хутка над зялёнаю прысадай
Прагучыць зязюльчына «ку-ку!».
Абудзіўся свет.
Я вельмі рада,
Што радзілася ў сакавіку!
1957
Падобныя старонкі
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
- казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-са-святам
- сакавіцкае-пісьмо
- клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-сакавік-і-яго-сёстры
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-сакавік.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1