творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-роднай-мове
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Роднай мове
Табе складаю шчыры свой санет,
Прапрадзедаў маіх жывая мова, –
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Калі і я ў табе пакіну след,
Хай не на ўсю ступню, хай напалову, –
Твая заслуга, казачнае слова.
Адзнака новых радасных прыкмет!
Да глыбіні душы мяне хвалюе,
Як пазнаю цябе і прагна п’ю я,
Нібы вады з крыніцы мне далі.
I крочу, маладая, з асалодай
Па гэтай любай, сонечнай зямлі,
Дзе роднай мовай дадзена валодаць!
1957
Падобныя старонкі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- вянок-санетаў
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- санет
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-роднай-мове.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1