творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-ні-тумановых-занавесак
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Ні тумановых занавесак...
Ні тумановых занавесак,
ні перашкодных раўчукоў…
Наведаюся да пралесак,
да сонных дзядзечак-смарчкоў!
Да цётак-елак на палянах,
да палахлівенькіх асін,
да ядлаўцоў, ад дыму п'яных,
і стройных мачтавых лясін.
Яны мяне заўжды чакалі
і абдымалі, як сваю.
На што я жалюся, пыталі,
пра што я, слухалі, пяю…
А я не жалюся, сябрына
мая купчастая ў бары!
Імчыць жыцця майго машына,
аж сонца цешыцца ўгары.
Што тая з ветру пацяруха,
што тыя купіны-карчы,
калі супроць іх – сіла духа,
непераможная, лічы!
Пралеска, ты пра гэта знаеш,
і да цябе знарок іду:
ты, кволая, перамагаеш
навалы снегу і ільду.
1972
Падобныя старонкі
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
- еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-ні-тумановых-занавесак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1