Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-мінулагодні-ліст

Гэта старая версія дакумента!


Еўдакія Лось — Мінулагодні ліст

Завіс на тоненькай галінцы
Сухі, пажоўклы, нежывы…
А ўжо не спіцца ручаінцы
Пад небам цёплым, паравым.

А ўжо, на радасць вербалозу,
Вясенні дожджык зашаптаў…
І льюцца кроплі, быццам слёзы,
Па твары зморшчаным ліста.

А для галінкі дожджык чулы –
Чаканай свежасці прыліў:
Карыцу бляскам пацягнула,
Пупышкі лопацца пайшлі.

Сама, як ранне, маладая,
Адзеўшы новыя лісты,
Яна, відаць, не прыгадае,
Што з ёй гібеў у сцюжу ты.

Падобныя старонкі

  • еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-мінулагодні-ліст.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki