творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-мне-ўсё-цяжэй-развітвацца-з
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі...
Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі,
З якімі лёс хаця на дзень братае…
Хоць упадзі балючымі грудзьмі
На роўны след, што вецер замятае.
Раней такіх пакугаў не было.
Ды я на іх ніколькі не сярдую:
Напэўна, сэрца ўмеласць набыло
Цаніць братэрства і любоў людскую.
1962
Падобныя старонкі
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
- еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-мне-ўсё-цяжэй-развітвацца-з.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1