творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-лясная-музыка
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Лясная музыка
Столькі салаўінай
Музыкі чуваць,
Што пад тую музыку
Можна танцаваць!
Можна захапляцца
Цеплынёю рук,
Слухаць дарагога
Сэрца гулкі стук.
I забыцца можна
Аб любой бядзе,
Аб слязе, што родзіцца
Невядома дзе…
Поўная гучання,
Ладу, пекнаты,
Музыка лясная,
Не сціхала б ты!
1962
Падобныя старонкі
- музыка-3642
- -апасіяната
- зрабі-гучней
- музыка
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-лясная-музыка.1755963730.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin