творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-лясная-музыка
Еўдакія Лось — Лясная музыка
Столькі салаўінай
Музыкі чуваць,
Што пад тую музыку
Можна танцаваць!
Можна захапляцца
Цеплынёю рук,
Слухаць дарагога
Сэрца гулкі стук.
I забыцца можна
Аб любой бядзе,
Аб слязе, што родзіцца
Невядома дзе…
Поўная гучання,
Ладу, пекнаты,
Музыка лясная,
Не сціхала б ты!
1962
Падобныя старонкі
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-лясная-музыка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin