Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-лясная-музыка

Гэта старая версія дакумента!


Еўдакія Лось — Лясная музыка

Столькі салаўінай
Музыкі чуваць,
Што пад тую музыку
Можна танцаваць!

Можна захапляцца
Цеплынёю рук,
Слухаць дарагога
Сэрца гулкі стук.

I забыцца можна
Аб любой бядзе,
Аб слязе, што родзіцца
Невядома дзе…

Поўная гучання,
Ладу, пекнаты,
Музыка лясная,
Не сціхала б ты!

1962

Падобныя старонкі

  • музыка-3642
  • -апасіяната
  • зрабі-гучней
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • музыка
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-лясная-музыка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki