творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-гняздо-ластавак
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Гняздо ластавак
Сёстрам
Вербы, абпаленыя перуном,
Вокал старога сяла – стаўкі…
Зляпілі гняздзечка над школьным акном
Дзве белагрудыя ластаўкі:
Віць-віць-віць…
Крылцы пачысцяць да ўсходу яны,
Неба нап’юцца світальнага,
I да змяркання цвірчыць ля сцяны
Песенька іх прывітальная:
Віць-віць-віць!
Перад кастрычнікам золкім, глухім
Птушак пацягне ў вырай.
Гняздо ж застанецца… I ўспомніцца ім
Радзіма з песенькай шчырай:
Віць-віць-віць,
Жыць-жыць-жынь!
1961
Падобныя старонкі
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
- еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-гняздо-ластавак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1